DiscoverСвабода Premium
Свабода Premium
Claim Ownership

Свабода Premium

Author: Радыё Свабода

Subscribed: 221Played: 15,546
Share

Description

Свабода Premium — актуальныя інтэрвію з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі, аналітыкамі, навукоўцамі і людзьмі культуры пра палітыку, эканоміку, грамадзкае жыцьцё; пра сёньня, учора і заўтра Беларусі і беларусаў.
1205 Episodes
Reverse
Бізнэсовец, грамадзкі дзяяч, блогер Аляксандар Кныровіч тлумачыць у эфіры Свабоды Premium, чаму вырашыў увайсьці ў склад рэфармаванай Каардынацыйнай рады. Кныровіч расказвае, чаму і як перайшоў з расейскай на беларускую мову і як зьмяніла ягоную карціну сьвету вайна Расеі супраць Украіны.
У Беларусі скончыліся сумесныя з Расеяй лётна-тактычныя вучэньні. Менавіта пасьля вайсковых вучэньняў у Беларусі войскі Расеі ў лютым 2022 году перасеклі мяжу, напаўшы на Ўкраіну. Ці можа такое паўтарыцца і як не дапусьціць, каб гэта адбылося? Разважае Натальля Радзіна.
Суд у Маскве завочна прысудзіў журналісту Аляксандру Няўзораву восем гадоў калёніі. У інтэрвію Свабодзе Няўзораў пракамэнтаваў прысуд, а таксама адказаў на пытаньні пра патэнцыйную пагрозу для Ўкраіны з боку Беларусі, будучы суд над Лукашэнкам і Пуціным і вынік барацьбы беларусаў за Ўкраіну.
Невядомы Менск. Частка 1. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра гістарычны цэнтар Менску, пра сваё дзяцінства ў ім і пра цывілізацыйную прыналежнасьць аднаго з найстарэйшых гарадоў Беларусі.
Ці існуе пакт аб ненападзе паміж Лукашэнкам і Зяленскім? Калі так, то ці адпавядае ён інтарэсам беларусаў? Ці зьмяншае ён пагрозу ўварваньня ва Ўкраіну з боку Беларусі? Калі Ўкраіна пераможа, ці варта Захаду зрынаць Лукашэнку?
Кіраўнік дэпутацкага аб‘яднаньня «За дэмакратычную Беларусь» Аляксей Ганчарэнка камэнтуе рашэньне ўладаў Беларусі аб прызнаньні яго сацсетак «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Аналітык Свабоды Юры Дракахруст ацэньвае пагрозу для Ўкраіны ад чарговых расейска-беларускіх вучэньняў і іх сапраўдную мэту.
Экспэрт Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч у эфіры Свабоды Premium кажа, што цяпер ніхто ня мае легітымнасьці выступаць ад імя беларускага народу, тлумачыць, чым можа быць выкліканы недавер «каліноўцаў» да Сьвятланы Ціханоўскай, і расказвае, як адбывалася сустрэча зь Зянонам Пазьняком.
У Расеі вядзецца кампанія з мэтай дэгераізацыі асобы Кастуся Каліноўскага ў беларускай гісторыі. З гэтай мэтай там пішуць кнігі, здымаюць фільмы, працуе цэлы сайт і група людзей, якія спрабуюць даказаць, што Каліноўскі ня мае дачыненьня да Беларусі.
Якім у 2022 годзе было стаўленьне беларусаў да розных аспэктаў вайны? Ці мянялася яно цягам году? Ці лічаць беларусы сваю краіну саўдзельніцай вайны? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае сацыёляг, прафэсар Андрэй Вардамацкі.
Адбылася першая сустрэча абноўленай Каардынацыйнай рады. У 2020 годзе, калі былі спадзевы на хуткія зьмены ўлады, раду стваралі, каб арганізаваць пераход улады. Пра тое, чым гэтая структура мае займацца цяпер, расказала сябра прэзыдыюму рады Вольга Кавалькова.
Зянон Пазьняк наведвае Ўкраіну. Сёньня ён знаходзіцца ў Кіеве, які зранку ізноў абстраляла расейская армія. Пазьняк ужо сустрэўся з байцамі палка Каліноўскага, украінскімі палітыкамі і даў больш за 20 інтэрвію ўкраінскім СМІ.
Аляксандар Лукашэнка пакінуў сёньня Менск. У найбліжэйшыя дні ён наведае Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Зымбабвэ. Чаму менавіта гэтыя краіны, якія і здалёк не набліжаюцца да асноўных гандлёвых партнэраў Беларусі? Пра гэта расказвае Аляксей Карпека, зь Беларускага расьсьледвальніцкага цэнтру.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Ўкраіна прапанавала Беларусі пакт аб ненападзе. Уладзімер Зяленскі ў віншавальным звароце з нагоды 160-годзьдзя Паўстаньня Каліноўскага не згадаў пра беларусаў і Беларусь. Ці ёсьць нейкі новы паварот у адносінах паміж Кіевам і Лукашэнкам?
Пра зьмененую цытату ў прамове Сьвятланы Ціханоўскай і пра паралелі паміж паўстаньнем 1863 і пратэстамі 2020 году разважае Сяргей Абламейка, журналіст Свабоды, гісторык, аўтар шэрагу кніг, у тым ліку «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Рагачоўскі гурт Tor band прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Уся сям'я ўдзельнікаў гурту Litesound, які прадстаўляў Беларусь на «Эўравізіі», за кратамі. За песьню ўкраінскага гурта «Океан Ельзи» ў Менску асудзілі сьпявачку Мэрыям Герасіменку.
Ці могуць вучэньні СПА, якія цяпер адбываюцца ў Беларусі, перарасьці ў авія- і ракетны напад на Ўкраіну? У якім кірунку расейскае войска, хутчэй за ўсё, будзе весьці наступ на Ўкраіну? Наколькі імаверны ўдар зь Берасьцейшчыны па шляхах заходніх паставак Украіне?
Наколькі магчымы міжнародны трыбунал над арганізатарамі і ўдзельнікамі агрэсіі супраць Украіны? Што азначаюць пахвалы ў адрас Украіны, выказаныя Лукашэнкам падчас размовы з Лаўровым? Абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Беларуская дэлегацыя ўпершыню за 30 гадоў узяла ўдзел у Сусьветным эканамічным форуме ў швайцарскім Давосе. Апошні раз гэта адбылося ў 1992 годзе, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч. Цяпер дэлегацыю ўзначаліла Сьвятлана Ціханоўская.
На канале Свабода Premium нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч камэнтуе «завочныя» і іншыя судовыя працэсы ў Беларусі, нязломнасьць палітвязьняў, вайну і спосабы супрацьстаяньня ды змаганьня са злом.
Па 12 гадоў турмы «завочна» прысудзіў суд у Менску фігурантам «справы Чорнай кнігі Беларусі». Сярод асуджаных і стваральнік спартовага парталу by.tribuna.com і мэдыямэнэджар Дзьмітрый Навоша. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, што думае пра гэты суд, эфэктыўнасьць «ЧКБ» і пра яе карысьць у будучыні.
loading
Comments (7)

Siarhiej Mudračenka

Пляскі, бо там пляскалі ў ладкі?

Feb 13th
Reply

slushat ne pereslushat

дзякую за бяседу!

May 18th
Reply

Nikita Lepesevich

Потом, когда очередной штам гриппа или кори отправит вашу "лялечку" на тот свет, вы будете винить кого угодно, только не себя за "рациональный скептицизм". Удачи

May 6th
Reply

Maksim Liaško

Цікава. Шупа, цытуючы прамовы, не адзначае, што амаль усе прамовы былі па-расейску. Там нехта падняў гэтае пытанне, на што Рак-Міхайлоўскі адказваў, што недасканала валодае беларускай мовай. Тое ж самае з "Няхай жыве Беларусь", там часцей крычалі "Да здравствует Белорусская республика". А вось цытуючы бальшавікоў, цытаты ідуць ужо мовай арыгіналу. І правільна не Рэзаўскі, а Рэзаускі, з націскам на У.

Feb 24th
Reply

Maksim Liaško

Пра злачынствы партызан трэба было даць канкрэтны факт, запраўды, а так атрымалася ні пра што

Feb 21st
Reply (2)
Download from Google Play
Download from App Store